У Зымбабвэ скончылася папера, каб друкаваць грошы
18- 16.07.2008, 16:36
Тым часам інфляцыя ў эканоміцы краіны дасягнула 2,2 млн працэнтаў, паведамляе Цэнтральны банк краіны.
Ніколі яшчэ з моманту сканчэньня Другой сусьветнай ніводная эканоміка сьвету не фіксавала настолькі значнага ўзроўню інфляцыі, паведамляе “Наша Ніва”.
Незалежыя эканамісты кажуць, што насамрэч узровень інфляцыі складае 7 мільёнаў адсоткаў, а афіцыйныя крыніцы крыху прыгаоджваюць сытуацыю.
Гэта першыя афіцыйныя зьвесткі пра інфляцыю, абнародаваныя ў Зымбабвэ зь лютага 2008 году., калі яе ўзровень складаў усяго 165 тыс. адсоткаў.
У Зымбабвэ скончылася папера, каб друкаваць на ёй грошы, пасьля таго, як Эўрасаюз у рамках санкцый ў дачыненьні да рэжыму Мугабэ забараніў нямецкай кампаніі друкаваць грашовыя купюры.
Летась гіпэрінфляцыя прывяла да зьяўленьня банкноты ў 1 мільён зымбабвійскіх даляраў, затым — 500 мільённай купюры.