9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны назіральнік БХК галадае ў турме

2

Вядомы праваабаронца, сябра БХК Павел Левінаў, якога забралі ў ізалятар прама з палаты рэанімацыі, галадае ўжо трэці дзень. Больш таго, да яго, нягледзячы на рашэнне суду, не пускаюць афіцыйнага прадстаўніка і не перадаюць свежую прэсу.

Як раней паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, 16 ліпеня Левінава даставілі ў Першамайскі РАЎС Віцебску прама з лякарні. Судовая пастанова аб ягоным 10-суткавым арышце была вынесеная яшчэ 26 мая. Суддзя суду Першамайскага раёна горада Валянціна Кісмерошкіна прызнала праваабаронцу вінаватым у здзяйсненні правапарушэнняў, прадугледжаных артыкуламі 17.1 і 23.4 КААП (дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Гаворка ідзе аб падзеях 27 сакавіка 2008 года. У той дзень П.Левінаў прыехаў дадому да віцебскага журналіста Вадзіма Баршчэўскага, дзе супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрус, для аказання прававой дапамогі. Прадстаўнікі праваахоўных органаў затрымалі Левінава, абвінаваціўшы яго ў непадпарадкаванні прадстаўнікам улады і ва ўжыванні нецэнзурных выразаў. Амаль два месяца прадстаўнік БХК спрабаваў аспрэчыць дадзенае рашэнне суду і давесці сваю невінаватасць.

Па інфармацыі БХК, П.Левінава павезлі для адбыцця арышту прама з палаты рэанімацыі 2-й клінічнай лякарні Віцебску, куды ён патрапіў напярэдадні. 15 ліпеня праваабаронца пабываў на прыёме ў пракурора Віцебскай вобласці Генадзя Дыско з мэтай дамагчыся адмены рашэння суду. Пракурор абяцаў разабрацца ў сітуацыі, аднак пры выхадзе з будынку пракуратуры Левінава затрымалі і завезлі ў міліцыю. Там праваабаронцу стала дрэнна, і яго на машыне хуткай дапамогі адвезлі ў 2-ю лякарню. Па інфармацыі БХК, дзяжурны кардыёлаг, перамовіўшыся з кімсьці па тэлефоне, адмовілася шпіталізаваць Левінава. Выходзячы з лякарні, ён знепрытомнеў і ачуўся толькі праз некалькі гадзін у палаце рэанімацыі.

Брат прадстаўніка Беларускага Хельсінкскага камітэта Паўла Левінава паведаміў, што праваабаронцы пры затрыманні былі нанесеныя целавыя пашкоджанні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках