2 траўня 2024, Чацвер, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэмакратаў зноў масава выклікаюць у КДБ па справе аб выбуху

6

На допыты ў КДБ нібы па справе аб выбуху ў Менску былі выкліканыя адразу некалькі дэмакратычных актывістаў.

Апазіцыянераў выклікалі на допыты па тэлефоне. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі, яму патэлефанаваў на мабільны тэлефон чалавек, які прадставіўся «працаўніком КДБ Аляксандрам Мікалаевічам» і настойліва прасіў прыйсці ва Ўпраўленне КДБ па Менску і Менскай вобласці. Падставай для допыту ён назваў выбух у Менску 4 ліпеня. Пры гэтым супрацоўнік КДБ адмовіўся назваць сваё прозвішча і даслаць афіцыйную позву актывісту. Акрамя таго, ён «настойліва» прасіў Максіма Вінярскага «не ставіць нікога ў вядомасць» аб выкліку на допыт.

Сёння жа быў выкліканы ва Ўпраўленне КДБ па Менску і Менскай вобласці дэмакратычны актывіст Алег Корбан. «Чалавек, які мне патэлефанаваў, прадставіўся супрацоўнікам КДБ, але прозвішча сваё не назваў. Акрамя таго, ён пытаўся, як можна знайсці моладзевых актывістаў Уладзіміра Сяргеева і Ягора Баброва. Мабыць, іх таксама будуць выклікаць на допыты», -- паведаміў Алег Корбан прэс-цэнтру Хартыі’97.

Нагадаем, што адразу пасля выбуху ў Менску былі арыштаваныя 13 актывістаў апазіцыі. У іх кватэрах былі праведзеныя ператрусы. Па заканчэнні 10 сутак папярэдняга затрымання актывістаў вызвалілі з-за адсутнасці доказаў іх віны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках