29 красавiка 2024, панядзелак, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура падцьвердзіла: Аляксандру Меху тэлефанавалі з пагрозамі з прыёмнай «дэпутата» Кучынскага

11

28 ліпеня кіраўнік Кобрынскай суполкі БНФ Аляксандр Мех, звольнены з працы ў мясцовым упраўленьні магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз” з-за намеру удзельнічаць “парламенцкіх выбарах”, падаў заяву ў суд Кобрынскага раёна.

Ён просіў аднавіць яго ў працы, кампенсаваць за вымушаны прагул і за маральную шкоду 500 тысяч рублёў.

Акрамя таго, Мех атрымаў адказ з Кобрынскай раёнай пракуратуры, куды ён зьвяртаўся са скаргай пасля таго, як яму з абразамі і пагрозамі тэлефанаваў незнаёмы чалавек і ягоны мабільны тэлефон зафіксаваў нумар прыёмнай “дэпутата” Віктара Кучынскага. У пракуратуры падцьвердзілі, што на самой справе телефанавалі з той “дэпутацкай” пріёмнай. Але яны не здолелі ўстанавіць, што "дэпутат" пагражаў Меху, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Скарга на дзеяньні начальніка мясцовага упраўленьня магістральных газаправодаў У.Галашкі і начальніка Кобрынскага аддзела КДБ А.Басько пераслана на рэагаваньне ў Пракуратуру РБ, як і скарга ў Цэнтрвыбаркам.

Адказу з абласнога упраўленьня КДБ на неправамоцныя дзеянні А.Басько пакуль не было.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках