Расейскія вайскоўцы жадаюць удзельнічаць у вучэннях у Беларусі
1- 6.08.2008, 8:44
Ваенна-паветраныя сілы Расеі гатовыя прыняць удзел у вучэннях Узброеных сіл Беларусі "Восень-2008", якія пройдць у кастрычніку.
"У комплексным аператыўным вучэнні Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь мяркуецца ўдзел ВПС Расеі сіламі штурмавой, знішчальнай і вайсковай авіяцыі складам да авіяцыйнага падпадзялення ад кожнага роду авіяцыі. Па запыце беларускага боку ВПС РФ гатовыя вылучыць Су-27 (або МіГ-29) і верталёты Мі-24 (альбо Мі-8)", — паведаміў журналістам 5 жніўня галоўкам ВПС Расеі генерал-палкоўнік Аляксандр Зелін, перадае «РИА Новости».
Разам з тым, дадаў ён, пэўнага звароту з боку Беларусі на сёння пакуль не было.