banner1 banner1 banner1

7.08.2008

Аляксей Шыдлоўскі паўторна папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі 2

17:35, — Палітыка

7 жніўня актывіст беларускай апазіцыі Аляксей Шыдлоўскі паўторна папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі.

Першы раз Шыдлоўскі папрасіў палітычнага прытулку 5 лютага 2008 года. У сакавіку МЗС Чэхіі адказаў адмовай, спасылаючыся на Дублінскую дамову: займацца справай аб прадастаўленні палітычнага прытулку павінная краіна, якая выдала візу на больш працяглы тэрмін (на той момант у А.Шыдлоўскага было дзве візы — гадавая літоўская і трохдзённая чэшская).

А.Шыдлоўскі пасля высылання з Чэхіі не вяртаўся ў Беларусь, а пражываў ва Ўкраіне.

"Атрымаць візу мне дапамагла амбасада Чэхіі ва Ўкраіне. Акрамя таго, я папрасіў палітычны прытулак пры садзейнічанні МЗС Чэхіі. Спадзяюся, у гэты раз адмовы не будзе. Усю працэдуру атрымання палітычнага прытулку прыйдзецца прайсці спачатку, нягледзячы на тое, што ў пачатку года я знаходзіўся ў лагеры для ўцекачоў паўтара месяца", — паведаміў А.Шыдлоўскі у інтэрв'ю БелаПАН.

Нагадаем, актывіст апазіцыі змушаны быў прасіць палітычны пыртулак пасля таго, як у Беларусі ў яго адносінах ў канцы 2007 года была ўзбуджаная справа па ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства), якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 10 гадоў. Крымінальная справа было адкрытая пасля бойкі ў краме, якая паўстала падчас сварак з прадаўцом з-за партрэта Аляксандра Лукашэнкі. А.Шыдлоўскі заявіў, што бойка была справакаваная.

У лютым 1998 года А.Шыдлоўскі быў прысуджаны да палутара год пазбаўлення волі па абвінавачванні ў злосным хуліганстве за нанясенне антыпрэзідэнцкага графіці на сцены дамоў у Стоўбцах Менскай вобласці. У 2001 годзе за ўдзел у дзейнасці моладзевага руху "Зубр" быў прысуджаны да двух гпдоў выпраўленчых прац і выключаны з Інстытута сучасных ведаў.

Напісаць каментар (2)

Навіны
па тэме

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта09.01.0910.01.09
EUR3 581.333 611.75
USD2 645.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: