Зінаіда Бандарэнка: «Трэба выходзіць на Плошчу, а не сядзець на кухнях»
11
10:49, — Палітыка
Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка лічыць, што дадзеную “выбарчую кампанію” нельга назваць дэмакратычнай, таму беларусы вінныя дамагацца правядзення новых, па-сапраўднаму свабодных, выбараў.
«Людзей прымусова зганяюць на выбарчыя ўчасткі, а кандыдаты ідуць па спісе ўлады. Гэта амаль усім вядома», - заявіла Зінаіда Бандарэнка ў інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97.
На ейную думку, беларусы вінныя 28 верасня выйсці на Кастрычніцкую плошчу Менска, каб там пратэставаць супраць фальсіфікацый.
«Канешне, абавязкова трэба пратэставаць. Я заўсёды бываю на мітынгах, акцыях, калі яны праводзяцца», - пацвярджае народная артыстка Беларусі.
Зінаіда Бандарэнка таксама мяркуе, што палітычная сітуацыя ў Беларусі патрабуе лепшага асвятлення, што насельніцтва недастаткова інфармаванае.
«Людзі вінныя ведаць, што адбываецца ў краіне. Трэба актыўна выходзіць на Плошчу, а не сядзець на кухнях», - мяркуе спадарыня Зінаіда.
Напісаць каментар (11)
Навіны
па тэме
- Апазіцыйныя партыі: Датэрміновае галасаванне выкарыстоўваюць для фальсіфікацыі «выбараў»
- Тацяна Севярынец: «Шмат людзей мне кажа – на «выбары» гэтыя не пойдзем!»
- «Ліпавыя» скрыні ці беларускі LEGO (Фота)
- Твой голас будзе пачуты толькі на Плошчы
- У Берасці выбаркам адмовіўся апячатваць скрыні для датэрміновага галасавання





