8 траўня 2024, Серада, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Амэрыкі пратэстуюць супраць «палітычных прызываў» на іх радзіме

3

Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі паведамляе ААН і Адміністрацыі прэзыдэнта ЗША пра зьдзейсьненыя парушэньні заканадаўства і працяг палітычнага перасьледу людзей у Беларусі.

БМРА зьвяртаецца з заклікам да беларусаў Амэрыкі і іншых краін падтрымаць беларускіх моладзевых актывістаў Івана Шылу, Франака Вячорку і Зьміцера Хведарука, выступіць разам супраць палітычна матываваных прызываў у войска беларускіх грамадзян ды правесьці акцыю ў падтрымку маладзёнаў каля беларускіх амбасадаў у розных краінах сьвету ды каля будынку ААН у Ню-Ёрку, пераде «Радыё Свабода».

БМРА інфармуе, што прызывы моладзевых актывістаў праходзяць нягледзячы на раней прынятыя мэдкамісіямі ваенкаматаў заключэньні аб непрыдатнасьці іх да службы ў войску.

«Мы ўпэўнены, што гэтыя дзеяньні наўпрост зьвязаныя зь актыўнай грамадзянскай пазыцыяй маладзёнаў. І прызывы ў войска – гэта працяг іх перасьледу ў мінулым», -- заяўляе БМРА.

БМРА паведамляе Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў і Дзярждэпартамэнту і Адміністрацыі прэзыдэнта ЗША пра зьдзейсьненыя парушэньні заканадаўства і працяг палітычнага перасьледу людзей ў Беларусі, нягледзячы на абвешчаны прадстаўнікамі ўлады шлях да дэмакратызацыі і лібэралізацыі грамадзтва.

Акцыя падтрымкі беларускіх грамадзянскіх актывістаў адбудзецца ў Нью-Ёрку ў суботу 7 лютага насупраць будынку ААН а 14-й гадзіне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках