28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачасціліся выпадкі самагубстваў сярод міліцыянтаў

16

У Чавускім РАУС Магілёўскай вобласці літаральна на працягу двух-трох тыдняў адбыліся дзве спробы суіцыду мясцовых супрацоўнікаў.

Што з'явілася прычынай такога ўчынку двух супрацоўнікаў міліцыі, выявіць следства, якое зараз лічыць за лепшае не распаўсюджваць атрыманую падчас працы інфармацыю. Але выпадкі, якія адбыліся ў Чавускім РАУС, ардынарнымі назваць ніяк нельга, піша «Народная газета».

Спачатку спрабаваў застрэліцца супрацоўнік ізалятара часовага ўтрымання. Як распавядаюць, пасля суправаджэння падсуднага на паседжанне суда і дастаўкі яго назад ён выйшаў у двор райаддзела і з табельнай зброі стрэліў сабе ў грудзі. Куля прайшла міма сэрца, пашкодзіўшы лёгкія. Зараз паранены знаходзіцца ў шпіталі пад апекай урачоў.

А ў канцы верасня міліцыянт-кіроўца Чавускага РАУС палез у пятлю. Прыйшоўшы са службы, ён сеў на канапу, расклаў вакол фатаграфіі з сямейнага альбома, доўга глядзеў на іх, а потым кудысьці моўчкі выйшаў. Як пасля высветлілася, у пуню, дзе і накінуў пятлю на шыю. Хаця жонка і даволі хутка знайшла яго, усе высілкі медыкаў «хуткай дапамогі», якая прыбыла па выкліку, ні да чаго не прывялі: рэанімаваць чалавека не ўдалося.

Акрамя следчых дзеянняў у райаддзеле праведзеная міністэрская праверка.

Нагадаем, што ў сярэдзіне красавіка 2009 года ў Менску застрэліўся ўчастковы міліцыянт. Цела міліцыянта было знойдзенае каля дзіцячага саду. У канцы чэрвеня ў Рэчыцы скончыў жыццё самагубствам супрацоўнік АМАПа. А ў жніўні скончыў жыццё самагубствам сяржант патрульна-паставой службы Менска.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках