8 траўня 2024, Серада, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэф, усё прапала!

46

Аляксандр Лукашэнка пачаў нараду ва ўрадзе з разносу работы Савета міністраў па ўсіх паказчыках.

«Як паказваюць вынікі работы эканомікі за 11 месяцаў гэтага года, і ўрад, і мясцовыя органы ўлады яшчэ не могуць пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў сацыяльна-эканамічным развіцці, якія назапасіліся з канца 2008 года», - заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб задачах па вырашэнні найбольш актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2010 годзе, перадае «Інтэрфакс».

У першую чаргу, растлумачыў правіцель, «гэта спад вытворчасці ў асноўных галінах, а таксама праблемы на спажывецкім рынку, пагаршэнне фінансавага становішча арганізацый краіны». «Нарастаючы дысбаланс знешняга гандлю і, што не магу не адзначыць асабліва, - недапушчальна павольная разгрузка складоў ад звышнарматыўных запасаў гатовай прадукцыі», - заявіў Лукашэнка.

«Сёння мы паслухаем губернатараў, як яны выканалі мае даручэнні. «Было даручана губернатарам заняцца гэтай праблемай, далучыцца да яе, не вызваляючы ўрад ад гэтых функцый. Вось мы і паглядзім, хто і як напружваўся тым часам», - заявіў Лукашэнка. Спасылаючыся на статыстычныя дадзеныя, ён канстатаваў, што «рабоце па разгрузцы складоў яшчэ не нададзены належны імпульс».

Паводле Лукашэнкі, сённяшняя нарада папярэднічае «вялікую размову, якая адбудзецца ў пашыраным складзе па выніках 2009 года». «Там будзе дадзена ацэнка працы органаў упраўлення ўсіх узроўняў не толькі за адзін, а за ўсе чатыры гады пяцігодкі. Тады больш дэталёва прааналізуем, што атрымалася зрабіць, а што яшчэ не. Пры неабходнасці паспрабуем скарэктаваць дзеянні ўсіх упраўленчых структур, каб годна завяршыць пяцігодку», - адзначыў ён.

Беларускі правіцель заявіў, што зацверджаныя прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2010 год з'яўляюцца «надзвычай высокімі і напружанымі».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках