20 траўня 2024, панядзелак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вырашана: Студэнты-завочнікі павінны служыць у войску

62

Беларускія «дэпутаты» прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон аб вайсковым абавязку і службе.

Адно з новаўвядзенняў, прадугледжаных у папраўках, - адмена адтэрміноўкі ад прызыву ў войска для завочнікаў, якія атрымліваюць сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю, паведамляе БелТА.

Законапраектам таксама прапануецца пашырыць катэгорыю асобаў, якія прымаюць ваенную прысягу. Да іх будуць залічаны студэнты, якія навучаюцца па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу.

Паводле паправак замацавана дадатковая прычына, па якой кантракт з вайскоўцам, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, можа быць скасаваны датэрмінова.

Як паведаміў на паседжанні першы намміністра абароны Пётр Ціханоўскі, прапануецца скасоўваць кантракт за аднакратнае парушэнне яго ўмоў. У прыватнасці, за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым выглядзе і з'яўленне ў такім выглядзе на службе. Зараз кантракт можа быць скасаваны толькі пры сістэматычным парушэнні яго ўмоў (за дзве і больш правіны цягам года).

У новай рэдакцыі закона аб вайсковым абавязку і службе ўдакладнены асобныя палажэнні і нормы па пытанні вайсковага ўліку і праходжання ваеннай службы.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках