4 траўня 2024, Субота, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Ферхаген: «Мы будзем крытыкаваць беларускага кіраўніка ў Празе, і гэтага нам ніхто не забароніць»

17

Рэзкай крытыцы падвергнуў ідэю запрасіць Лукашэнку ў Прагу кіраўнік МЗС Нідэрландаў.

«Мы будзем крытыкаваць беларускага кіраўніка ў Празе, і гэтага нам ніхто не забароніць. Калі краіны «Ўсходняга партнёрства» хочуць паўнапраўных і партнёрскіх адносінаў з ЕЗ, то няхай паважаюць нашыя каштоўнасці. А нашыя каштоўнасці - гэта дэмакратыя і павага правоў чалавека», - заявіў міністр замежных спраў Нідэрландаў Максім Ферхаген на нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС ЕЗ у Празе, паведамляе «Радыё Свабода».

У прыватнасці, прадстаўнік Нідэрландаў патрабаваў гарантый ад кіраўніка Еўракамісіі, што, нягледзячы на запрашэнне, накіраванае прэзідэнту Беларусі, краіну будзе ўяўляць міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў. У адваротным выпадку Максім Ферхаген прыстрашыў публічным абвінавачаннем беларускага лідэра на саміце.

У выніку дыскусіі міністры замежных спраў ЕЗ дамовіліся, што запрашэнне А.Лукашэнкі будзе перададзенае пры таемным разуменні, што асабіста ён не з'явіцца ў Празе 7 мая, а накіруе або Сяргея Мартынава, або якіога-небудзь іншага чыноўніка. Такім чынам, паведамляе «Радыё Свабода», можна будзе забяспечыць прысутнасць Беларусі на саміце і адначасова пазбегнуць магчымых непрыемных сцэн.

20 сакавіка лідэры краін Еўрапейскага Звяза зацвердзілі палітыку «Ўсходняе партнёрства», вылучыўшы на яе 600 млн. еўра на 2009-2013 годы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках