4 траўня 2024, Субота, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Казулін: Некаторым «прагматычным» еўрапейцам потым будзе сорамна

24

Экс-кандыдат у прэзідэнты назваў запрашэнне Лукашэнкі ў Прагу «прызнаннем беларускай дыктатуры».

28 сакавіка на сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў Еўрапейскага Звяза было вырашана запрасіць беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнку на саміт Усходняга партнёрства, які пройдзе 7 траўня ў Празе.

Як заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, запрашэнне Лукашэнкі на саміт з'яўляецца «вялікай памылкай еўрапейцаў».

«Гэта вялікая памылка еўрапейцаў, -- заяўляе Казулін. -- Цалкам відавочна, што Лукашэнка прыязджае на саміт як пераможца, і дэмакратыя схіляе галаву перад дыктатурай. Падобнае рашэнне сведчыць пра тое, што Еўропа гатовая адступіцца ад найважнейшага – сваіх маральных каштоўнасцяў, якія ляжаць у аснове дэмакратыі заходніх дзяржаваў».

На думку Аляксандра Казуліна, у дыялогу з афіцыйным Менскам Еўропа прыняла прагматычную пазіцыю, і заплюшчыла вочы на дыктатуру.

«Можна апрануць новы строй, але сутнасць ад гэтага не зменіцца, -- кажа былы палітвязень. -- Лукашэнка апрануў новы строй, і ён яму вельмі нязручны. Строй цісне, і, як толькі сітуацыя зменіцца, ён разлезецца на кавалкі. І тым, хто прымаў зручныя, «прагматычныя» рашэнні ў дачыненні да дыктатара, потым будзе вельмі сорамна. Крызіс не ў эканоміцы, а ў галовах. «Дэвальвацыя» маральных каштоўнасцяў прыводзіць да палітычнага і эканамічнага хаосу».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках