6 траўня 2024, панядзелак, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыю БНФ прымушаюць пакінуць офіс у Менску да 8 ліпеня

11

Кіраўніцтва Партыі БНФ атрымала ліст з ЖРЭА з патрабаваннем пакінуць цэнтральны офіс у Менску.

Як адзначае «Наша Ніва», у лісце з ЖРЭА Савецкага раёна сказана, што Партыя Беларускага Народнага Фронту мае запазычанасць у памеры 6 381 396 рублёў перад камунальнікамі і нібыта сістэматычна парушае ўмовы дамовы.

Каментуючы сітуацыю БелаПАН, сакратар управы Партыі БНФ Наталля Красуцкая паведаміла, што запазычанасць у памеры 6 381 396 рублёў была пагашаная 9 красавіка. Аднак сёння, па словах Красуцкай, у банку паведамілі пра яшчэ адну запазычанасць — у памеры 2,7 мільёнаў рублёў. «Гэта сам банк наблытаў са сваімі плацёжнымі ведамствамі», — сцвярджае сакратар.

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі заяўляе, што ліст з ЖРЭА носіць палітычны характар.

«Мы заплацім гэтыя грошы, не праблема, -- кажа лідэр Партыі БНФ. -- Аднак у лісце сказана, што дамова не будзе падоўжаная нават у выпадку выплаты доўгу. Гэта нагадвае палітычную замову, асабліва ў кантэксце канфіскацыі маёмасці руху «За свабоду». Такая вось палітыка лібералізацыі».

Пачынаючы з красавіка 2009 года, пасля таго, як арэнда офісаў для грамадскіх аб'яднанняў была падвышаная практычна ў 10 разоў, Партыя БНФ плаціць за менскае памяшканне прыблізна 2 800 даляраў у месяц.

«Гэта вялікія грошы, яны даюцца нам з вялікай цяжкасцю», -- сказаў лідэр Партыі БНФ.

Офіс Партыі БНФ размешчаны па адрасе Варвашэні, 8 з пачатку 1990-х. За гэты час у памяшканні прайшло мноства прэзентацыяў, канцэртаў, прэс-канферэнцыяў, з'ездаў палітычных партыяў. Партыю ўжо некалькі разоў спрабавалі выселіць, аднак на працягу ўсяго гэтага часу памяшканне атрымлівалася абараніць.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках