29 красавiка 2024, панядзелак, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арышты на канцэрце «Ляпісаў» за бел-чырвона-белыя сцягі (Фота, відэа)

18

На канцэрце групы «Ляпіс Трубяцкі» 7 траўня ў Магілёве людзей затрымлівалі падчас песні «Freedom Belarus».

Калі музыкі сталі спяваць «Freedom Belarus», моладзь узняла бел-чырвона-белыя сцягі.

Адразу, паводле словаў маладых людзей, у залу клуба «Ліга», дзе праходзіў канцэрт, уварваліся міліцыянты і пачалі хапаць тых, хто трымаў сцягі. Затрымлівалі і тых, у каго на вопратцы ці заплечніках была нацыянальная сімволіка - невялікія бел-чырвона-белыя сцягі і герб «Пагоня». Усяго былі затрыманыя каля 20 чалавек, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле інфармацыі на 23.00 у Ленінскім аддзяленні міліцыі ўтрымліваліся трое маладых людзей. Вядома імя аднаго з іх — гэта Станіслаў Сенакосаў, ён адным з першых узняў нацыянальны сцяг.

Хлопцаў адпусцілі а 1-й ночы, не далі копіі пратаколу і не патлумачылі наступствы затрымання.

Фота і відэа www.freemogilev.info

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках