25 красавiка 2024, Чацвер, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікаў апрануць у форму, якая абараняе ад выпраменьвання «мабільнікаў»

21

Упершыню ў Беларусі для школьнікаў сталі выпускаць вопратку, якая абараняе ад выпраменьвання мабільных тэлефонаў і з незразумелым «аптычным эфектам».

Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Менску начальніца ўпраўлення арганізацыі спажывецкага рынка нехарчовых тавараў міністэрства гандлю Беларусі Ніна Пашко, перадае «Інтэрфакс».

«Сёлета для беларускіх школьнікаў выпушчаная вопратка так званага бізнэс-класа з элементамі, якія абараняюць ад выпраменьвання мабільных тэлефонаў», паведаміла Пашко.

Паводле яе словаў, сёлета выпушчаная калекцыя вопраткі для хлопчыкаў і дзяўчынак з кішэнямі са спецыяльнай тканіны, якая «не прапускае электрамагнітнае выпраменьванне мабільных тэлефонаў».

Распавядаючы пра новыя мадэлі школьнай вопраткі, падрыхтаваныя да новага навучальнага года, Пашко паведаміла, што для хлопчыкаў таксама выпушчаныя касцюмы з тканіны «з аптычным эфектам».

Прадстаўнік Мінгандлю, адзначыла, што «вырашаная праблема з асартыментам школьнай вопраткі для дзяўчынак-падлеткаў. Гэта вельмі патрабавальная група юных пакупніцаў, і сёлета для яе выпусцілі 20-30 новых мадэляў».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках