29 красавiка 2024, панядзелак, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады адмаўляюцца называць вуліцы ў гонар дзеячоў БНР

Гомельскі гарвыканкам адмовіў у перайменаванні вуліцы Георгія Дзімітрава ў Навабеліцкім раёне Гомеля ў гонар дзеяча БНР Палуты (Пелагеі) Бадуновай.

Копію адказу з гарвыканкама перадаў БелаПАН актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Сяргей Трыфанаў.

«Тапанімічнай камісіяй пры разглядзе дадзенага пытання быў прыняты да ўвагі той факт, што Георгій Дзімітраў з'яўляўся адным з знакамітых лідэраў міжнароднага антыфашысцкага камуністычнага руху, і перайменаванне вуліцы выкліча негатыўную рэакцыю значнай часткі жыхароў нашага горада, у першую чаргу прадстаўнікоў старэйшага пакалення, якія адмоўна ставяцца да змены назваў савецкага перыяду гісторыі горада Гомеля», — гаворыцца ў адказе.

Адмоўлена і ва ўсталяванні мемарыяльнай дошкі ў гонар знакамітай зямлячкі: «У сувязі з тым, што дом, дзе пражывала Бадунова, не захавалася, усталяванне мемарыяльнай дошкі ў яе гонар на іншым будынку вуліцы, якая носіць імя іншага чалавека, камісіяй прызнана неэтычным».

З ініцыятывай аб перайменаванні вуліцы гомельскія актывісты выступілі яшчэ ў 2007 годзе. Яны апытвалі жыхароў Навабеліцкага раёна, дзе пражывала Бадунова, вызначылі дакладны адрас яе месцажыхарства ў 1930-х гадах, усю інфармацыю пацвердзілі дакуменцыйна – даведкамі з архіва, сабралі больш за 300 подпісаў мясцовых жыхароў пад зваротам з просьбай аб перайменаванні вуліцы.

Усе дакументы былі накіраваныя ў тапанамічную камісію пры Гомельскім гарвыканкаме.

Спачатку ў актывістаў папрасілі дадатковыя пацверджанні таго, што Бадунова пражывала менавіта па гэтым адрасе, затым ім паведамілі, што пытанне аб перайменаванні вуліцы будзе разгледжана ўладамі пасля вывучэння ўсіх дакументаў і пры ўдзеле гісторыкаў. У чэрвені 2009 года намстаршыні гарвыканкама Сяргей Парошын адказаў актывістам, што «тапанімічнай камісіяй рэкамендавана адміністрацыі Навабеліцкага раёна аформіць экспазіцыю ў памяць дзейнасці Бадуновай у музеі гісторыі Навабеліцкага раёна, размешчаным у сярэдняй школе № 41». Актывісты гэтай прапановай былі не здаволеныя і ізноў папрасілі гарадскія ўлады прысвоіць вуліцы імя Палуты Бадуновай ці даць аргументаваны адказ у выпадку адмовы.

«Я меркаваў, што гарвыканкам можа нам адмовіць, але не чакаў, што іх адмова будзе аргументавана настолькі абсурдна», — пракаментаваў адказ Сяргей Трыфанаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках