30 красавiка 2024, aўторак, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іране выбухаюць беларускія ракеты?

28
У Іране выбухаюць беларускія ракеты?

На іранскай ваеннай базе Харамабад адбыўся выбух, ахвярамі якога сталі «вартавыя ісламскай рэвалюцыі» і баявікі «Хізбалы».

«12 кастрычніка на іранскай базе Харамабад адбыўся выбух. Улады паведамляюць пра шматлікіх загінулых байцоў КВІР. Іншыя крыніцы дадаюць, што ў выніку выбуху загінулі таксама шэсць прадстаўнікоў ліванскага руху «Хізбала», яшчэ 15 ліванцаў былі параненыя», - паведамляе італьянская газета «Corriere della Sera» (пераклад - Inopressa.ru).

Паводле дадзеных дыпляматычных крыніцаў, баявікі вучыліся ўжываць зенітныя ракеты. «Як сцвяржае Тэгеран, выбух быў няшчасным выпадкам, у той час як апазіцыя высоўвае версію сабатажу. Між тым кіраўніцтва КВІР не выключае, што прычынай магла быць тэхнічная непаладка, і таму мае намер звярнуцца да пастаўшчыка - Беларусі.

Беларусь пасля падпісання дамовы ў 2009 годзе пачала прадаваць іранцам зброю замест расейцаў: Масква спачатку абяцала аяталам паставіць сучасную ракетную сістэму С-300, але потым адмовілася з дыпламатычных меркаванняў, нагадвае аўтар артыкула.

«Паводле інфармацыі, якая маецца, Іран ужо атрымаў розныя тыпы ракетаў, якія затым былі перададзеныя ліванскаму саюзніку «Хізбале». У спісе фігуруюць 20 ракетаў «Страла 2», дзве сістэмы SA 16, тры SA 15 і адна SA 18. У Вашынгтоне з вялікай трывогай сочаць за пастаянным прытокам зброі руху «Хізбала». Амерыканцы асцерагаюцца, што Ліван можа стаць тэатрам новага ваеннага канфлікту», - падкрэслівае выданне.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках