18 траўня 2024, Субота, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Менскай кальцавой дарозе перавярнулася фура (Фота)

4

ДТЗ адбылося на скрыжаванні МКАД і Даўгінаўскага тракта. Перавернутая фура перакрыла практычна ўсе тры паласы. Утварыўся «затор».

Паводле папярэдняй інфармацыі, за рулём Mercedes быў 23-гадовы кіроўца. Аўтамабіль вёз драўляныя паддоны. Аварыйную сітуацыю магла справакаваць Mazda, якой кіраваў пенсіянер. Як сцвярджаюць відавочцы, легкавая машына пры перастраенні з крайняй правай паласы ў сярэдні шэраг не саступіла дарогу фуры.

Відавочцамі аварыі сталі шматлікія ўдзельнікі форума Auto Onliner.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках