16 траўня 2024, Чацвер, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дзяржСМІ нават не называюць прозвішчы апазіцыйных кандыдатаў

10

Жыхару Бярозаўскага раёна прыйшлося доўга абтэлефаноўваць Беларускае радыё, каб даведацца куды зніклі з эфіру прозвішчы дэмакратычных кандыдатаў.

Выбаршчык з пасёлка Малеч Бярозаўскага раёна Анатоль Сахаруша 18 лістапада вырашыў паслухаць навіны на Беларускім радыё, каб даведацца, каго з прэтэндэнтаў Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала ў якасці кандыдатаў, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

«У 13-гадзінным выпуску навінаў дыктар паведаміла, што «адбылося пасяджэнне ЦВК, на якім Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне аб рэгістрацыі атрымаў кіраўнік яго ініцыятыўнай групы міністр адукацыі А. Радзькоў, - распавядае Сахаруша. - Далей - ... загучалі іншыя навіны».

Мужчыну абурыла, што пра іншых кандыдатаў не сказалі ні слова. Па яго прызнанні, нават мільганула думка, што, а раптам яны наогул не зарэгістраваныя.

Ён вырашыў патэлефанаваць на Беларускае радыё, каб даведацца, у чым справа.

На высвятленне гэтага спатрэбілася амаль дзве гадзіны. На радыё абуранага выбаршчыка адсылалі з аднаго нумара тэлефона на іншы - і толькі на пятым нумары яму трапілася вядучая 13-гадзіннага выпуску навінаў Ірына Грыгаран.

Па словах Сахарушы, Грыгаран выслухала яго, папрасіла прабачэння і сказала, што ў яе на прозвішчы іншых кандыдатаў не хапіла часу. Калі абураны выбаршчык нагадаў вядучай, што яна парушыла арт.73 Выбарчага заканадаўства, дзе кажацца пра роўныя магчымасці кандыдатаў, дык Грыгаран запэўніла, што назаве прозвішчы ўсіх кандыдатаў у чарговых выпусках навінаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках