3 траўня 2024, Пятніца, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ходзяць грошы з памылкамі (Фота)

28
У Беларусі ходзяць грошы з памылкамі (Фота)

На банкнотах у 50 рублёў і ў 50 тысяч лічэбнікі напісаны з парушэннем правілаў беларускай арфаграфіі.

Пісаць па-новаму некаторыя беларускія словы мы павінны з 1 верасня гэтага года (менавіта тады ўступілі ў дзеянне новыя правілы арфаграфіі). А нядаўна беларускія блогеры заўважылі: на некаторых купюрах з'явіліся памылкі. Так, лічэбнік 50 цяпер трэба пісаць «пяцьдзЯсят», але на банкнотах па-ранейшаму напісана «пяцьдзЕсят», піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

- Зразумела, памылка будзе выпраўленая, але не за адзін раз, паколькі зрабіць гэта тэхнічна досыць складана, - запэўніў начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў. - Па меры выхаду купюраў з абарачэння, калі будзем даваць замову на дадрукоўку новых купюраў, мы гэтую памылку будзем выпраўляць.

Фальшыўкамі з-за арфаграфічных памылак грошы не будуць, так што разлічвацца ў крамах імі можна цалкам спакойна. Дарэчы, выпраўляць памылку на грошах не варта: купюру са староннім надпісам могуць не прыняць у краме. Затое ў банку яе абавязаны будуць памяняць бясплатна.

- Дарэчы, у Нацыянальным банку вялікую ўвагу надаюць беларускай мове. Усё больш і больш ўнутраных дакументаў пішуцца менавіта на беларускай, - працягвае Анатоль Драздоў. - Прэс-рэлізы аб банкаўскіх навінах часта рыхтуюцца на дзвюх мовах. А таксама працуе беларускамоўная версія сайта Нацбанка. Многія супрацоўнікі, у тым ліку і кіраўнікі структурных аддзяленняў, у паўсядзённым жыцці карыстаюцца «мовай». Хоць, вядома, часцей за ўсё гавораць на расейскай. І гэта тлумачыцца вельмі проста: так жа як увесь сусветны банкаўскі асяродак размаўляе на англійскай, так і ўсе банкіры на прасторы СНД выкарыстоўваюць расейскую мову.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках