10 траўня 2024, Пятніца, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі дальнабойнік павесіўся на беларускай мытні

36

Па факце смерці дальнабойніка праводзіцца праверка.

У чацвер, 18 лістапада, на пункце пропуску «Прывалка-Райгардас» мытнікі затрымалі фуру з літоўскімі нумарамі, у якой за афіцыйным грузам знайшлі буйную партыю цыгарэтаў, піша газета «Вячэрняя Гародня».

Кіроўца застаўся начаваць у Гародні ў аўтамабілі на тэрыторыі СЧЗ Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Раніцай выявілі, што ён павесіўся на апоры для люстэрка адразу ў аўтамабілі.

Жонка 42-гадовага Альгіса Е. і калегі з віленскай фірмы «Ягра», дзе ён працаваў 14 гадоў, не могуць паверыць у тое, што здарылася.

Як распавёў старэйшы памочнік пракурора Гарадзенскай вобласці Вячаслаў Ігнацік, крымінальная справа не ўзбуджалася. Па факце смерці дальнабойніка праводзіцца праверка. Аднак пакуль факты паказваюць на тое, што Альгіс Е. скончыў жыццё самагубствам, целавых пашкоджанняў не выявілі.

Зараз ніхто не можа растлумачыць, што памкнула цалкам шчаснага сем'яніна, бацьку дваіх дзяцей, на крайні крок. Як паведаміў намеснік начальніка Гарадзенскай рэгіянальнай мытні Віктар Гурэеў, у аўтамабілі мытнікі выявілі 731 кораб (365 500 штук) цыгарэтаў. Кантрабандны тавар знаходзіўся за пачкамі з паліўнымі грануламі – афіцыйна аформленым грузам. Па нашым заканадаўстве Альгіса Е. не чакаў крымінальны пераслед. Быў аформлены пратакол пра адміністрацыйнае парушэнне, выпісаны штраф і канфіскаваны тавар. Грузавы аўтамабіль па-ранейшаму знаходзіцца ў Гародні. Паколькі цыгарэты не былі ў схованцы, што рабіць з фурай, канфіскаваць ці вярнуць літоўскім уладальнікам, вырашыць суд.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках