13 траўня 2024, панядзелак, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лічбы датэрміновага галасавання ўжо зашкальваюць

46

Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік паведаміў, што за два дні ў Беларусі датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта прагаласавала 7,2% выбаршчыкаў.

Паводле яго словаў, найбольш актыўна галасавала Віцебская вобласць, дзе выбарчыя ўчасткі наведалі 11,4% выбаршчыкаў. У Берасцейскай вобласці прагаласавала 5,9% выбаршчыкаў, Гомельскай — 6,1%, Гарадзенскай — 8,1%, Менскай — 6,3%, Магілёўскай — 8,2%, Менску — 5,8%, перадае БелаПАН.

На ўчастках за мяжой датэрмінова прагаласавала 9% выбаршчыкаў.

На прэзідэнцкіх выбарах 2006 года за два дні датэрміновага галасавання свой выбар зрабілі 6,1% выбаршчыкаў.

Нагадаем, што датэрміновае галасаванне ў Беларусі праходзіць пад прымусам. Па сведчанні праваабаронцаў, датэрмінова галасаваць прымушаюць студэнтаў, працаўнікоў дзяржпрадпрыемстваў, вайскоўцаў. Звязана гэта з тым, што вынікі датэрміновага галасавання лягчэй фальсіфікаваць.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках