10 траўня 2024, Пятніца, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АФН: Ярмошына страціла пільнасць з-за лунання духу рэвалюцыі

48

Кіраўнічка ЦВК Лідзія Ярмошына пад канец выбараў усё ж такі зламалася і страціла палітычную і юрыдычную пільнасць.

Спрабуючы данесці да грамадскасці папярэджанне, што народныя гулянні на Кастрычніцкай плошчы ўвечары 19 снежня з'яўляюцца чамусьці парушэннем закона, Ярмошына аспрэчыла нават гіпатэтычную магчымасць другога тура прэзідэнцкіх выбараў ці прызначэнне новых, а прасцей кажучы, дазволіла сабе трактоўку дзейснага заканадаўства на зручны для ўладаў манер, паведамляе АФН.

«У 20.00 19 снежня ў нас ужо няма кандыдатаў у прэзідэнты, таму ніякія перадвыбарныя мерапрыемствы і мітынгі пасля 8 гадзін вечара, на якія распаўсюджваюцца нормы выбарчага заканадаўства, праводзіцца не могуць», - заявіла Ярмошына, якая на 148% упэўненая, што А. Лукашэнка пераможа ў першым туры, а яўка перавысіць 50%.

Падобная ўпэўненасць тлумачыцца толькі адным – фальсіфікаваныя вынікі галасавання ўжо даведзеныя да кіраўнічкі ЦВК Беларусі.

Зрэшты, толькі перахлушваннем заканадаўства справа не скончылася.

«Яшчэ ў 90-я гады Менгарвыканкамам прынятае рашэнне, што Кастрычніцкая плошча не павінна прадастаўляцца для масавых мерапрыемстваў. Нават улада не праводзіць мерапрыемствы на Кастрычніцкай плошчы. Гэта агульны стандарт, які распаўсюджваецца на ўсе палітычныя сілы краіны», - схлусіла Ярмошына.

Менавіта схлусіла, таму як у адваротным выпадку гаворка можа ісці пра страту памяці – улады праводзілі і далёка не адзін раз масавыя мерапрыемствы на Кастрычніцкай плошчы, асабісты ўдзел у якіх прымаў Лукашэнка, адзначае АФН.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках