Інспектары Астравецкай ДАІ знайшлі з нажом у грудзях
24- 12.03.2010, 10:03
Паводле папярэдняй версіі, інспектар сам сабе нанес смяротнае раненне.
Памочнік пракурора Гарадзенскай вобласці Вячаслаў Ігнацік паведаміў, што інспектара Астравецкай ДАІ знайшлі мёртвым 5 сакавіка.
З самай раніцы 35-гадовы інспектар сабраўся на службу, да якой так і не дабраўся. Цела мужчыны знайшлі каля яго ж гаража з пранікальным нажавым раненнем грудной клеткі, паведамляе БелТА.
Паводле папярэдняй версіі, інспектар сам сабе нанес смяротнае раненне, скарыстаўшыся пры гэтым нажом з кухоннага набору сваёй сям'і.
На дадзены момант па гэтым факце праводзяць праверку, аднак крымінальную справу пакуль яшчэ не ўзбуджалі. У пракуратуры спрабуюць высветліць матывы ўчынку інспектара. Судмедэкспертам яшчэ трэба будзе вынесці заключэнне, ці мог ён здзейсніць самагубства падобным чынам.
Паводле інфармацыі супрацоўнікаў пракуратуры, інспектар быў законапаслухмяным грамадзянінам і прыкладным сем'янінам. Без бацькі засталіся двое дзяцей-школьнікаў.