У наваполацкім аўтобусе «заяц» адкрыў стральбу
36- 3.05.2010, 10:54
Канфлікт у аўтобусе Наваполацка, які ледзь не скончыўся трагедыяй, адбыўся з-за некампасціраванага талона.
Падчас праверкі праязных дакументаў кантралёру наваполацкага «аўтатранспартнага прадпрыемства № 6» маладая пара прад'явіла два некампасціраваныя квіткі, паведамляе газета «Хімік».
Кантралёр запатрабавала аплаціць штраф за безбілетны праезд. У адказ на гэта малады чалавек дастаў пнеўматычны пісталет і закрычаў, што «ўсіх тут перастраляе», зрабіў стрэл у бок кабіны вадзіцеля, «ўручную» адкрыў дзверы, выпусціў сваю дзяўчыну і пасля гэтага выйшаў сам.
Маладыя людзі затрыманыя міліцыяй. Ўзброенаму пасажыру пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.