29 красавiка 2024, панядзелак, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістку "Еўрапейскай Беларусі" звольнілі з працы

29

Актывістку "Еўрапейскай Беларусі" Паліну Кур'яновіч прымусілі звольніцца з працы.

Паліна Кур'яновіч працуе тэхнікам па сувязі на дзяржаўным прадпрыемстве. Сёння быў яе першы працоўны дзень пасля адпачынку. Ёй патэлефанавалі і сказалі, што яе выклікае да сабе галоўны тэхнолаг, які таксама займаецца ідэалагічнай работай, распавяла Паліна charter97.org.

Паліна Кур'яновіч кажа: "Галоўны тэхнолаг вельмі хваляваўся і пачаў здалёку, спытаў, як я, як прайшоў мой адпачынак, а пасля прыступіў да сутнасці справы, сказаў, што ведае пра маю апазыцыйную дзейнасць, ведае, што мяне ўжо "не выправіць" і папрасіў мяне знайсці сабе новую працу. Я напісала заяву аб звальненні па пагадненні бакоў, мой непасрэдны начальнік адмовіўся яго падпісваць, аднак подпісаў галоўнага тэхнолага і дырэктара аказалася цалкам дастаткова. Праз 20 хвілін ужо быў гатовы загад аб маім звальненні".

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках