6 траўня 2024, панядзелак, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь будзе рамантаваць ў Нігерыі баявыя верталёты?

17
Беларусь будзе рамантаваць ў Нігерыі баявыя верталёты?

Беларусь можа адкрыць фабрыку па рамонце баявых верталётаў ў Нігерыі, паведамляе мясцовае выданне «Дэйлі траст».

Паводле ягоных звестак, на мінулым тыдні ў Абуджы адбылася сустрэча гендырэктара дзяржаўнага знешнегандлёвага унітарнага прадпрыемства «Белспецзнештэхніка» генерал-маёра Сяргея Барысёнка са сталым сакратаром Мінабароны Нігерыі Лінусам Авутэ.

Барысёнак заявіў, што будзе раіць ураду сваёй краіны стварыць у Нігерыі прамысловасць для рамонту баявых верталётаў і цэнтр мадэрнізацыі ваеннай тэхнікі, піша выданне. Ён таксама адзначыў, што ў 2012 годзе адкрыецца амбасада Беларусі ў Абуджы. Па інфармацыі «Дэйлі траст», беларускае прадпрыемства ажыццявіла ў Нігерыі кантракты на 20 млн. даляраў.

Пацвердзіць факт візіту Барысёнка ў Нігерыю ў «Белспецзнештэхніцы» БелаПАН не атрымалася.

«Белспецзнештэхніка» ажыццяўляе сваю дзейнасць на міжнародным рынку ў якасці спецыялізаванага дзяржаўнага экспарцёра тавараў, работ і паслуг ваеннага прызначэння і двайнога прымянення з 1995 года. Уваходзіць у склад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Барысёнак быў прызначаны кіраўніком прадпрыемства са згоды Аляксандра Лукашэнкі 4 лютага 2011 года.

Нігерыя - дзяржава ў Заходняй Афрыцы на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва, паміж Бенінам і Камерунам. Самая вялікая афрыканская краіна па колькасці насельніцтва. 1 кастрычніка Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Нігерыяй ва ўсіх сферах, павіншаваўшы яе народ і прэзідэнта Гудлака Джонатана з Днём незалежнасці.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках