4 траўня 2024, Субота, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі рыхтуюцца адмяніць зімовы час

44
У Беларусі рыхтуюцца адмяніць зімовы час

Услед за Расеяй аб адмене зімовага часу разважаюць і ў нашай краіне.

У бліжэйшы час ва ўрад Беларусі будзе накіраваная рэкамендацыя адмяніць пераход на зімовы час восенню 2011 года, паведамляюць «Беларускія навіны».

Такое рашэнне прынятае на пасяджэнні камісіі Дзяржаўнага інстытута метралогіі.

Аказваецца, што такое рашэнне прынятае з улікам просьбаў насельніцтва, якія закідалі лістамі дзяржорганы. І рэкамендацый медыкаў, якія ўпэўненыя, што перавод гадзіннікаў неспрыяльна адбіваецца на здароўе беларусаў. Характэрна, што рэкамендацыі беларускаму ўраду плануецца накіраваць пасля таго, як прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў адмяніў пераход на зімовы час у Расеі.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках