9 траўня 2024, Чацвер, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва пачынае публікацыю архіваў савецкага КДБ

18
Літва пачынае публікацыю архіваў савецкага КДБ

У Літве з сённяшняга дня на адмысловым сайце будуць публікавацца арыгіналы дакументаў падпаддзяленняў КДБ, якія дзейнічалі ў савецкія часы ў балтыйскіх рэспубліках.

Матэрыялы ахопліваюць перыяд з 1960 па 1990 гады.

У дакументах, у асноўным, змяшчаецца інфармацыя аб дзейнасці КДБ і ягоных агентаў на тэрыторыі рэспублікі. Імёны людзей, якія своечасова прызналіся ў супрацоўніцтве з савецкімі органамі дзяржбяспекі, не будуць адданыя галоснасці.

Па словах літоўскага прэм'ера Андруса Кубілюса, публікацыя дакументаў прадаставіць «навукоўцам і ўсім, хто цікавіцца, магчымасць азнаёміцца ​​з дзейнасцю і метадамі савецкіх рэпрэсіўных структур», перадае BBC.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках