5 траўня 2024, Нядзеля, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны акрабат скакаў у Менску па іншамарках

30

У маладога чалавека званне кандыдата ў майстры спорту.

На 19-гадовага непрацуючага хлопца завялі крымінальную справу за хуліганства.

Добра адпачыўшы ў кампаніі сяброў, малады чалавек з таварышам вяртаўся дадому. А на вуліцы Шаранговіча запрыкмеціў дваровую аўтастаянку.

Будучы кандыдатам у майстры спорту па акрабатыцы, хлопец вырашыў зладзіць майстар-клас.

Спачатку ён ускочыў на капот «Мазды», пасля на ейны дах, потым, адштурхнуўшыся, стаў пераскокваць на дахі стаялых побач аўтамашын «Опель-Зафіра», «Вольва», «Рэно-Лагуна», перадае БелаПАН.

Некалькі разоў хлопец зрываўся і падаў на асфальт, але зноў падымаўся і ускокваў на машыны. У выніку былі пашкоджаныя чатыры іншамаркі. Ужо падлічана, што іхнім уладальнікам нанесены ўрон больш чым на 8,5 млн. рублёў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках