19 траўня 2024, Нядзеля, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ: Арганізатар выбуху здаровы

41
КДБ: Арганізатар выбуху здаровы

Начальнік ЦІГС КДБ аспрэчвае інфармацыю, якая з'явілася ў расейскіх СМІ, аб цяжкім стане здароўя падазраванага ў арганізацыі тэракту ў менскім метро.

«Інфармацыя абсалютна не адпавядае рэчаіснасці», - заявіў Аляксандр Антановіч у інтэрв'ю БелаПАН.

14 чэрвеня расейская газета «Вести» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах Беларусі паведаміла, што падазраваны ў менскім тэракце пакутуе на цяжкае захворванне лёгкіх, але ад шпіталявання наадрэз адмаўляецца.

«Калі здараюцца болевыя прыступы, медыкі СІЗА здымаюць іх прэпаратамі, - сказала «Вестям» крыніца. - Мы разумеем, што недастаткова проста здымаць боль, неабходнае лячэнне, але ад шпіталявання ён адмаўляецца».

Першыя прыкметы хваробы лёгкіх ў падазраванага праявіліся яшчэ ў пачатку мая. Тады яму стала дрэнна прама на допыце. На «хуткай» яго адвезлі ў лякарню. Тады аналізы паказалі, што ў яго пашкоджаныя лёгкія.

Медыкі сказалі, што падазраваны з дзяцінства дыхаў атрутнымі парамі падчас хімічных вопытаў, паведаміў суразмоўца газеты. Эксперыментуючы з небяспечнымі складамі і рэагентамі, на працягу многіх гадоў ён проста не клапаціўся аб тым, каб апранаць маску альбо процігаз, што магло прывесці да пашкоджання лёгкіх, пішуць «Вести».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках