16 траўня 2024, Чацвер, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашку «зрабілі» прэм'ерам

4
Сямашку «зрабілі» прэм'ерам

У канцы мінулага тыдня здарыўся казус: шматлікія расейскія СМІ, а ўслед за імі нават некаторыя беларускія «звольнілі» кіраўніка ўрада Міхаіла Мясніковіча.

На ягонае месца «прызначылі» першага віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашку. Памылка пайшла гуляць па СМІ ў рэпартажах з Міжнароднага эканамічнага форуму ў Санкт-Пецярбургу, дзе краіны Мытнага саюза прадстаўлялі прэзідэнты Дзмітрый Мядзведзеў і Нурсултан Назарбаеў, а вось Аляксандра Лукашэнкі не было. Беларускую дэлегацыю ўзначальваў «усяго толькі» першы віцэ-прэм'ер. Многія журналісты проста не маглі ўявіць, што такое можа быць у раўнапраўным Мытным саюзе, таму, мабыць, і «павысілі» Сямашка хоць бы да ўзроўню прэм'ер-міністра.

Як паведамілі «Народнай волі» ў сакратарыяце форуму, беларуская дэлегацыя, тым не менш, была не маленькай. Нашу краіну прадстаўлялі як супрацоўнікі беларускіх дыппрадстаўніцтваў у Расеі, так і госці непасрэдна з Менска: першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, міністры энергетыкі і сельскай гаспадаркі Аляксандр Азярэц і Міхаіл Русы, кіраўнік «Белнафтахіма» Ігар Жылін, першы намеснік міністра замежных справаў Ігар Петрышэнка, намеснік міністра эканомікі Антон Кудасаў, старшыня праўлення «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка і некаторыя іншыя бізнесмены. У межах форуму адбыліся перамовы Уладзіміра Сямашкі з кіраўніком «Газпрама» Аляксеем Мілерам. Але па выніках перамоваў бакам апынулася проста няма чаго сказаць прэсе. Затое ў беларусаў, як і ва ўсіх удзельнікаў форуму, была выдатная магчымасць адпачыць на канцэрце Сцінга.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках