18 траўня 2024, Субота, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўскай хунце бязвізавы рэжым з ЕЗ не патрэбны

11
Лукашэнкаўскай хунце бязвізавы рэжым з ЕЗ не патрэбны

Беларусь пакуль не ставіць сваёй мэтай усталяваць бязвізавы рэжым з Еўразвязам, заявіў 20 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Маскве беларускі міністр замежных спраў.

«У парадак дня нашых адносінаў з Еўразвязам мэта бязвізавага перасоўвання ў двухбаковым парадку пакуль не ўключаная, - цытуе Сяргея Мартынава «РІА Новости». - Мы зараз канцэнтруемся на тэме малога прымежавага руху».

Міністр адзначыў, што ў пытанні «малога прымежавага руху дасягнуты прагрэс», дадаўшы, што «у Беларусі падпісаныя пагадненні з усімі суседзямі - краінамі-прадстаўніцамі Еўразвяза». Пры гэтым ён паведаміў, што з беларускага боку гэтыя пагадненні ратыфікаваныя парламентам, аднак пытанне іхняй ратыфікацыі з боку некаторых дзяржаваў-суседзяў з ліку прадстаўнікоў ЕЗ яшчэ застаецца адкрытым.

У краіне, па словах кіраўніка МЗС, ідзе вялікая тэхнічная праца па рэалізацыі гэтых пагадненняў на практыцы. Мартынаў згадаў аб выдачы спецыяльных картак для прымежавага насельніцтва 50-кіламетровай зоны.

Малы прымежавы рух, на ягоную думку, значна зменіць жыццё прыкладна мільёна чалавек па розныя бакі межаў.

Нагадаем, у канцы мая старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Ігар Рачкоўскі паведаміў, што Беларусь тэхнічна будзе гатовая да пачатку малога прымежавага руху з Літвой і Латвіяй пасля 1 ліпеня.

Ён удакладніў, што непасрэдна малы прымежавы рух пачнецца праз 30 дзён пасля абмену міністэрствамі замежных справаў нотамі аб выкананні ўнутрыдзяржаўных працэдур па ўступленні ў сілу адпаведных пагадненняў. Рачкоўскі адзначыў, што ў першую чаргу гаворка ідзе аб увядзенні малога прымежавага руху з Літвой і Латвіяй. Па ягоных словах, з Польшчай, з якой у Беларусі таксама ёсць пагадненне аб спрошчаным парадку перамяшчэння грамадзян праз мяжу, «рашэнне пытання тармозіцца».

Праект малога прымежавага руху мяркуе, што жыхары сумежных краін, якія пражываюць у 50-кіламетровай зоне ад агульных межаў, змогуць наведваць тэрыторыю іншай дзяржавы без віз праз пункт спрошчанага пераходу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках