16 траўня 2024, Чацвер, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля Горацкай калёніі разагналі пікет у падтрымку Дашкевіча

29

Паплечнікі Дашкевіча разгарнулі перад будынкай калёніі расьцяжку, на якой напісана "Спыніце перасьлед".

Яны лічаць, што ў турме з Дашкевічам адбываецца нешта нядобрае, бо іншых тлумачэньняў, чаму да Дашкевіча не дапускаюць адвакатаў, на іхнюю думку, няма, паведамляе Радыё Свабода.

Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць разагнаць пікет, пікетоўцы селі на зямлю. Міліцыянты вырываюць расьцяжку, зацягваюць актывістаў у адміністратыўны будынак калёніі. Людзі сталага веку абараняюць моладзь, адбываюцца сутычкі ўдзельнікаў з міліцыяй.

Пад'ехаў аўтазак і каля 10 чалавек пагрузілі туды.

Сёньня ля ўваходу ў Горацкую папраўчую калёнію нумар 19, дзе адбывае пакараньне лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, сабралася каля 30 чалавек. Гэта журналісты, паплечнікі Зьмітра, актывісты апазыцыйных арганізацыяў. Сярод іх — старшыня АГП Анатоль Лябедзька, лідэр кампаніі "Гавары праўду" Уладзімер Някляеў.

Намесьнік начальніка калёніі адмовіў адвакату Анатолю Мялеку ў сустрэчы з Дашкевічам з той прычыны, што нібыта сам Дашкевіч не пісаў заяўку на такую сустрэчу.

Фота: Еўрарадыё

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках