19 траўня 2024, Нядзеля, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярнуўся...

89
Вярнуўся...

Аляксандр Лукашэнка вярнуўся ў Беларусь пасля амаль двухтыднёвай адсутнасці.

Як паведаміў БелаПАН кіраўнік прэс-службы Павел Лёгкі, Лукашэнка прыбыў у Менск сёння з Сочы, дзе праводзіў кароткатэрміновы адпачынак. «Заўтра ў яго будуць працоўныя сустрэчы, ён прыме з дакладамі некаторых чыноўнікаў», - сказаў Лёгкі.

Ён не назваў дату правядзення пашыранага пасяджэння праўлення Нацбанка з удзелам Лукашэнкі, на якім, як чакаецца, павінныя быць прынятыя важныя рашэнні ў галіне валютна-фінансавай палітыкі. Лёгкі толькі заўважыў, што яно павіннае адбыцца ў бліжэйшы час.

Дакладную дату пасяджэння БелаПАН не змаглі назваць і ў прэс-службе Нацбанка. Па неафіцыйнай інфармацыі, пасяджэнне можа прайсці 24 альбо 25 жніўня.

Лукашэнкі не было ў Беларусі з 11 жніўня. Спачатку ён адправіўся ў Казахстан для ўдзелу ў нефармальным саміце краін АДКБ у Астане. 15 жніўня пачаўся афіцыйны візіт беларускага кіраўніка ў Катар. У Сочы Лукашэнка прыбыў 18 жніўня. 22 жніўня там адбылася ягоная сустрэча з прэзідэнтам Расеі Дзмітрыем Мядзведзевым.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках