19 красавiка 2024, Пятніца, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці палітвязня пакінулі без лістоў сына

6
Маці палітвязня пакінулі без лістоў сына

Людміла Класкоўская, маці Аляксандра Класкоўскага, асуджанага за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня на 5 гадоў турмы, кажа, што не атрымлівае ад свайго сына лістоў.

З гэтай нагоды яна адправіла ў шклоўскую турму адмысловую тэлеграму яшчэ тыдзень таму. Аднак адказу пакуль не атрымала.

«Я напісала яму: сынулька мой мілы, не атрымліваю ад цябе ні аднаго ліста. Чаму так? Напішы мне, мой добры, таму што я вельмі хвалююся - што з табой? На вялікі жаль, да сённяшняга дня я не атрымала нават паштовага паведамлення, што тэлеграма прыйшла», падзялілася яна з Радыё «Свабода» сваімі перажываннямі.

Па ейных словах, на пошце сказалі, што «будуць займацца гэтым пытаннем».

У той жа час Людміла Класкоўская кажа, што жонка ейнага сына лісты атрымлівае: «Ён піша ёй лісты і ў іх паведамляе, што працуе на лесапавале... А вось прамога кантакту са мной, з маці, няма».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках