23 красавiка 2024, aўторак, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уся валюта з абменнікаў будзе вымацца

239
Уся валюта з абменнікаў будзе вымацца

Нацбанк прапанаваў шэрагу буйных беларускіх банкаў адбіраць валюту, якую кліенты здаюць у абменныя пункты.

Канфіскаваная валюта нібыта пойдзе для наступнага продажу на сацыяльна значныя мэты.

Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелТА начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Аляксандр Цімашэнка.

Па ягоных словах, адпаведны ліст Нацыянальнага банка накіраваны ў крэдытна-фінансавыя ўстановы. Ім рэкамендавана разгледзець пытанне аб ажыццяўленні іхнімі асобнымі абменнымі пунктамі і касамі, размешчанымі на тэрыторыі буйных гандлёвых цэнтраў і рынкаў, аперацый толькі па куплі наяўнай замежнай валюты з аплатай у наяўных беларускіх рублях.

Набытая замежная валюта павінная будзе накіроўвацца банкам на продаж насельніцтву для аплаты ім сацыяльна значных патрэб (лячэнне за мяжой, пражыванне і навучанне студэнтаў за мяжой, выезд за межы рэспублікі ў сувязі з хваробай або смерцю сваякоў і інш.)

Каб атрымаць дазвол на правядзенне такіх аперацый, банку варта звярнуцца ў галоўнае ўпраўленне валютнага рэгулявання і валютнага кантролю Нацыянальнага банка за атрыманнем адпаведнага дазволу. Пры гэтым неабходна паказаць нумар і адрас абменнага пункта, касы, размешчаных на тэрыторыі буйных гандлёвых цэнтраў і рынкаў.

Аляксандр Цімашэнка нагадаў, што ў цяперашні час актыўную работу па задавальненні патрэбаў грамадзянаў у замежнай валюце для сацыяльных мэтаў праводзіць ААТ «ААБ «Беларусбанк». Банк назапашвае замежную валюту за кошт правядзення аперацый толькі па яе набыцці праз абменныя пункты на памежных пераходах, тэрыторыях установаў адпачынку і пасля рэалізуе насельніцтву. Да вырашэння гэтых сацыяльна значных пытанняў падключыліся таксама ААТ «Белінвестбанк», ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Парытэтбанк». У ліпені 2011 года Нацыянальным банкам было прынятае рашэнне даць ім права на набыццё наяўнай замежнай валюты на тэрыторыі установаў адпачынку для яе наступнага продажу насельніцтву на сацыяльна значныя мэты.

Нагадаем, беларусы, якія не патрапілі ў спіс «сацыяльна значных», вымушаныя тыднямі чакаць сваёй чаргі каля абменных пунктаў у надзеі, што хто-небудзь здасць валюту па афіцыйным курсе. Цяпер і гэтая апошняя магчымасць будзе закрытая.

Напісаць каментар 239

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках