27 красавiка 2024, Субота, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь не ўпусцілі Літоўскае тэлебачанне

27
У Беларусь не ўпусцілі Літоўскае тэлебачанне

У сераду Беларусь адмовілася пусціць у краіну каманду журналістаў Літоўскага тэлебачання (LTV).

Журналістка тэлеперадачы «Панарама» Рута Ланкінінкайтэ на мяжы даведалася, што яна - непажаданая ў краіне асоба, і ейная віза анулюецца.

У сераду Р. Ланкінінкайте ехала ў Гродна, каб пацікавіцца, як жывуць беларусы ва ўмовах абясцэньвання валюты. «На Райгардскім памежным пункце ўсё было добра, а на прапускным пункце ў Прывалцы памежнік сказаў, што я, як журналістка, з'яўляюся непажаданай асобай у гэтай краіне - персонай нон грата. Ён сказаў, што мая віза анулюецца, хоць акрэдытацыя сапраўдная. Высвятляць сітуацыю параіў у Менску. Заставалася толькі павярнуць назад», - сказала DELFI Ланкінінкайтэ.

Аб сітуацыі, якая склалася, журналістка апавясціла амбасаду Літвы ў Менску.

«Шкадую, што Беларусь цалкам ізалявалася, закрыла межы. У гэтым выпадку няма ні аднаго журналіста з сапраўднай акрэдытацыяй ў гэтай краіне. Аляксандр Лукашэнка адгарадзіўся ад свету і Літвы, каб ніхто не даведаўся, што адбываецца ў краіне», - сказала журналістка.

Ланкінінкайте распавяла, што працуе ў Беларусі амаль шэсць гадоў. Штогод яна адзіная з аператарам Ёнасам Грышконісам атрымлівала службовыя візы і гадавыя акрэдытацыі, якія дазваляюць наведваць суседнюю краіну.

«Напэўна, мы адзіныя паведамлялі аб тым, што адбываецца ў гэтай краіне. Не раз мы былі затрыманыя, нас білі, і камеру разбівалі. Думаю, апошнія мітынгі, у якіх мы ўдзельнічалі, перапоўнілі чашу трывання службаў бяспекі», - сказала журналістка.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках