20 красавiка 2024, Субота, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежнікаў, якія не ўпусцілі ў Літву Алу Бодак, узнагародзілі (Фота)

46

Міністр унутраных справаў Літвы Раймундас Палайціс ўзнагародзіў памежнікаў Яўгена Вінча і Юстыну Клявінскую за тое, што не страцілі пільнасці і не прапусцілі намміністра юстыцыі Беларусі.

«Гэта не быў асаблівы дзень. Адмовы ва ўедзе ў краіну здараюцца штодня. Але гэты выпадак адрозніваецца тым, што не ўпусцілі непажаданага палітыка», патлумачыла lrytas.lt Юстына Клявінская.

Напісанне прозвішча беларускай чыноўніцы ў пашпарце і памежсістэме адрознівалася. Тады памежнікі для праверкі адправілі запыт у Дэпартамент міграцыі, а той - у МУС. У выніку Ала Бодак, адна з сямі ўдзельнікаў беларускай дэлегацыі, засталася ў Беларусі.

Lrytas.lt таксама спасылаецца на сваю крыніцу, якая шмат год працуе ў сістэме ўнутраных справаў, паводле якой непажаданым беларускім палітыкам раней неаднаразова атрымлівалася трапляць у Літву. Маўляў, высокім чыноўнікам, у тым ліку і Бодак, у Літве атрымлівалася адпачываць і хадзіць па крамах.

Але міністр унутраных справаў Літвы сцвярджае, што аб гэтым не ведае. Магчыма, гэта было да таго, як іх ўключылі ў «чорны спіс». «На гэтае пытанне павіннае адказваць міністэрства замежных справаў», дадае міністр.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках