5 траўня 2024, Нядзеля, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы выказаў рашучы пратэст беларускаму амбасадару

7
МЗС Літвы выказаў рашучы пратэст беларускаму амбасадару

Уладзімір Дражын 24 жніўня быў запрошаны ў МЗС Літвы ў сувязі з інцыдэнтам з літоўскай журналісткай.

Намеснік кіраўніка МЗС Літвы Эвалдас Ігнатавічус выказаў рашучы пратэст амбасадару Беларусі Уладзіміру Дражыну з нагоды анулявання беларускай візы журналістцы Літоўскага нацыянальнага радыё і тэлебачання Руце Ланкінінкайте-Рыбачаўскене і абвяшчэнніы яе «персонай нон грата» у Беларусі. Пра гэта паведаміў БелаПАН кіраўнік аддзела па сувязях з прэсай і грамадскасцю літоўскага знешнепалітычнага ведамства Міндаўгас Лашас.

Уладзімір Дражын 24 жніўня быў запрошаны ў МЗС Літвы ў сувязі з інцыдэнтам з літоўскай журналісткай. Ігнатавічус праінфармаваў Дражына аб тым, што ў 2010-2011 гадах літоўскі МЗС акрэдытаваў 42 беларускіх журналістаў, і што яшчэ 9 заявак на атрыманне акрэдытацыі ад прадстаўнікоў беларускіх СМІ разглядаюцца ў цяперашні час. Ён нагадаў, што журналісты, акрэдытаваныя літоўскім МЗС, могуць атрымліваць гадавыя шматразовыя шэнгенскія візы.

Па звестках літоўскага знешнепалітычнага ведамства, Ланкінінкайте-Рыбачаўскене - адна з нямногіх прадстаўнікоў літоўскіх СМІ, акрэдытаваных у МЗС Беларусі, і тэрмін яе акрэдытацыі мінае 28 лютага 2012 г.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках