5 траўня 2024, Нядзеля, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заходнія палітыкі стварылі Камітэт падтрымкі беларускіх палітвязняў

15
Заходнія палітыкі стварылі Камітэт падтрымкі беларускіх палітвязняў

Мерапрыемствы дзеля падтрымкі беларускіх палітвязняў хочуць зрабіць больш скаардынаванымі.

Камітэт, у які ўвайшлі дэпутатка Бундэстагу Марылуіза Бэк, еўрапарламентар з Польшчы Марэк Мігальскі, дыпламат і былы амбасадар АБСЕ у Менску Ханс-Георг Вік і некаторыя іншыя вядомыя палітыкі еўрапейскіх краін, створаны ў межах нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыі «Libereco - Partnership for Human Rights».

Некалькі месяцаў таму аб'яднанне ініцыявала кампанію «Шэфства над палітвязнямі», мэта якой - забяспечыць кожнаму палітвязню ў Беларусі і ягонай сям'і маральную і матэрыяльную падтрымку з боку еўрапейскіх палітыкаў. Апекуны ўзялі на сябе абавязальніцтвы сачыць за праблемамі таго ці іншага палітвязня, дапамагаць, у тым ліку і матэрыяльна, ягонай сям'і, распаўсюджваць інфармацыю пра палітвязняў у Беларусі, каб дамагчыся іхняга вызвалення.

Неабыякавасць еўрапейцаў да лёсу палітвязняў ўжо адчулі сям'і Фёдара Мірзаянава, Эдуарда Лобава, Алеся Кіркевіча, Паўла Вінаградава, Мікіты Ліхавіда, Паўла Севярынца, Зміцера Дашкевіча, Аляксандра Атрошчанкава, Андрэя Саннікава, Іллі Васільевіча, Мікалая Статкевіча, Зміцера Бандарэнкі.

На днях ініцыятыву «Libereco» ўхвалілі ў нямецкім федэральным ўрадзе. Як адзначыў упаўнаважаны па палітыцы правоў чалавека і гуманітарнай дапамозе ў Міністэрстве замежных справаў Германіі Маркус Лёнінг, са стварэннем камітэта мерапрыемствы для падтрымкі беларускіх палітвязняў стануць больш скаардынаванымі і будуць уведзеныя ў больш шырокі палітычны і гуманітарны кантэкст.

«Бесперапынныя рэпрэсіі ў дачыненні да палітычных і грамадскіх актывістаў, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ я асуджаю самым рашучым чынам», - заявіў Маркус Лёнінг. Што датычыцца арышту Алеся Бяляцкага ў пачатку жніўня, то «гэта яшчэ адзін доказ таго, што рэжым лютуе нават супраць абаронцаў правоў чалавека».

Па словах нямецкага чыноўніка, сітуацыя вакол Бяляцкага сведчыць пра кампанію Менска прымусіць грамадзянскую супольнасць замаўчаць. Маркус Лёнінг заклікаў асоб, якія маюць дачыненне да арышту вядомага беларускага праваабаронцы, адмовіцца ад выстаўленых супраць яго абвінавачванняў і неадкладнага вызваліць Алеся Бяляцкага.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках