29 красавiка 2024, панядзелак, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь падазраюць у пастаўках абсталявання ў Іран у абыход санкцый

36
Беларусь падазраюць у пастаўках абсталявання ў Іран у абыход санкцый

ААН падазрае Беларусь у парушэнні забароны на пастаўкі ў Іран абсталявання ў межах праектаў ісламскай рэспублікі па стварэнні балістычных ракет і ядзернай энергетыкі.

Дыпламаты паведамілі агенцтву Reuters аб тым, што Беларусь спрыяла перадачы расейскіх тэхналогій Ірану, выступаючы ў якасці пасярэдніка. «Беларусь стала ключавым элементам у развіцці іранскай праграмы стварэння ракет класа «зямля-зямля» і ядзерных магчымасцяў краіны, асабліва варта адзначыць перадачу тэхналогій вызначэння мэты і навядзення, якія з'яўляюцца тэхналогіямі двайнога прызначэння», - паведаміў дыпламат ААН агенцтву на ўмовах ананімнасці.

Ён працягнуў: «Беларусь стала крытычна важнай краінай для Ірана, які апынуўся ва ўмовах рэзкага скарачэння магчымасцяў атрымліваць неабходную прадукцыю з такіх краін, як Кітай, Расея і Дубаі, якія раней былі асноўнымі пастаўшчыкамі такога роду матэрыялаў і абсталявання».

Некаторыя заходнія дыпламаты пацвердзілі, што Беларусь пастаўляла Ірану сродкі навігацыі і навядзення для ягоных праграм стварэння балістычных ракет.

Тэгеран, які падазраецца заходнімі краінамі і іхнімі саюзнікамі ў развіцці праграмы па стварэнні ядзернай зброі пад падставай мірнай атамнай энергетыкі, шмат разоў заяўляў, што ядзерная праграма абмежаваная толькі энергетычнымі праектамі, і асуджаў усе санкцыі, што былі ўведзеныя супраць краіны.

(будзе дадавацца)

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках