17 траўня 2024, Пятніца, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыллё для Севярынца за 3 месяцы падаражэла ў 8,5 разоў

9
Жыллё для Севярынца за 3 месяцы падаражэла ў 8,5 разоў

Інтэрнат для «вольных пасяленцаў», якія адбываюць «хімію» ў вёсцы Куплін пад Пружанамі, зноў даражэе амаль у два разы.

Цяпер аплата камунальных паслуг будзе каштаваць 340 тысяч з чалавека. Пра гэта «Еўрарадыё» распавёў Павал Севярынец.

«Учора нас папярэдзілі, што кошты за інтэрнат, камуналку, павялічваюцца яшчэ больш, чым у два разы. У лістападзе было 40 тысяч, потым стала 160, а цяпер будзе 340 з чалавека за месяц. Кажуць: «Вось, такія цяпер кошты, такая камуналка - газ, вада». Хоць вада іржавая, гарачай няма. Але мы ўтрох павінныя будзем плаціць за свае 12 метраў 1 мільён», - кажа палітвязень.

За сваю працу на складзе Павел атрымлівае каля 1 мільёна заробку і таму для яго 340 тысяч камуналкі - не «смяротная» сума. Тым больш, што яшчэ атрымлівае нейкія ганарары за матэрыялы ў СМІ, прадукты яму прывозяць родныя і сябры. А вось як будуць выжываць тыя, хто атрымлівае значна меншыя заробкі і павінныя з гэтых грошай выплачваць пазовы і аліменты, а яшчэ харчавацца, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і не ўяўляе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках