4 траўня 2024, Субота, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харваты прагаласавалі за ўступленне ў Еўразвяз

8
Харваты прагаласавалі за ўступленне ў Еўразвяз

Жыхары Харватыі на рэферэндуме па пытанні аб уступленні ў Еўрапейскі звяз (ЕЗ) прагаласавалі за далучэнне да гэтай арганізацыі ў 2013 годзе.

Па выніках апрацоўкі 25% бюлетэняў 67% грамадзян краіны, якія прынялі ўдзел у галасаванні, падтрымліваюць гэтую ініцыятыву, перадае Reuters.

Урад Харватыі лічыць, што ўступленне ў ЕЗ - адзіная магчымасць выратавання для краіны, узровень беспрацоўя ў якой складае 17%, а дэфіцыт бюджэту - 6,2%.

«Калі рэферэндум пройдзе паспяхова, значыць, нам пашанцавала, - заяўля лараней міністр замежных спраў краіны Весна Пусіч. - Калі не, то наперадзе ў нас будзе мноства цяжкасцяў».

Харватыя і ЕЗ падпісалі дамову аб уступленні краіны ў склад арганізацыі 9 снежня 2011 года. Еўрапейскі парламент на пленарным паседжэнні 1 снежня 2011 года ўхваліў уступленне Харватыі ў Еўразвяз. За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 564 дэпутаты, супраць выступілі 38, 32 устрымаліся. Дамова павінная быць ратыфікаваная ўсімі 27 дзяржавамі - сябрамі Еўразвяза. Чакаецца, што Харватыя стане 28-м сябрам ЕЗ з 1 ліпеня 2013 года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках