10 траўня 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разгляд касацыі Бяляцкага прызначаны на 24 студзеня

1
Разгляд касацыі Бяляцкага прызначаны на 24 студзеня

Касацыйная скарга Алеся Бяляцкага на прысуд суда Першамайскага раёна будзе разглядацца калегіяй суддзяў вышэйстаячай інстанцыі 24 студзеня. Пачатак - у 10 гадзін.

Справа была перададзеная ў Менскі гарадскі суд 6 студзеня.

Адвакат Алеся Бяляцкага накіраваў скаргу ў Менгарсуд 29 лістапада, паведамляе ПЦ «Вясна».

Нагадаем, 24 лістапада суддзя Першамайскага суда Менска Сяргей Бандарэнка абвясціў прысуд віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесю Бяляцкаму: 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Згодна з рашэннем суда, Бяляцкі таксама павінен быў выплаціць у якасці кампенсацыі «шкоды, прычыненай злачынствам» 721 мільён рублёў і 36 мільёнаў рублёў дзяржаўнай пошліны.

Алесь Бяляцкі сваёй віны не прызнае. У сваім апошнім слове на судзе 23 лістапада праваабаронца прывёў сведчанні таго, што гэтая крымінальная справа цалкам палітычна матываваная.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках