29 красавiка 2024, панядзелак, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманых за кубікі мастакоў будуць судзіць у канцы месяца

13
Затрыманых за кубікі мастакоў будуць судзіць у канцы месяца

Усіх чатырох хлопцаў абвінавачваюць у «аказанні супраціўлення пры затрыманні».

Мастака Міхаіла Гуліна разам з трыма валанцёрамі і журналісткай Таццянай Гаўрыльчык затрымалі прыкладна ў 13 гадзін 9 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы. У гэты дзень хлопцы праводзілі мастацкую акцыю - насілі па сталічных плошчах вялікія каляровыя кубы і выбудоўвалі іх у розныя фігуры. Акцыі на плошчах Якуба Коласа і Незалежнасці прайшлі без праблем, а на Кастрычніцкай усіх затрымаў спецназ і даставіў ў Цэнтральны РУУС. Там мастак з валанцёрамі правёў 7 гадзін, пры гэтым ва ўсіх затрыманых знялі адбіткі пальцаў (па словах удзельнікаў акцыі, за адмову гэта рабіць іх збівалі), перадае «Еўрарадыё».

У Цэнтральным РУУС на затрыманых таксама склалі пратаколы за супраціўленне пры затрыманні. Суды над мастакамі пройдуць 22-26 кастрычніка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках