4 траўня 2024, Субота, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецназ разагнаў мастацкую акцыю з кубікамі (Фота)

48
Спецназ разагнаў мастацкую акцыю з кубікамі (Фота)

Былі затрыманыя мастак Міхаіл Гулін, трое валанцёраў і журналістка «Нашай Нівы».

Актывісты праводзілі акцыю «Складанасці выразу ў грамадскай прасторы».

Затрыманыя знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС Менска. У 16:30 журналістку Таццяну Гаўрыльчык адпусцілі, астатніх пакінулі ў пастарунку.

Як паведаміла «Радыё Свабода» Таццяна Гаўрыльчык, у міліцыі Цэнтральнага раёна на ўсіх складаюць пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, верагодна, з нагоды дробнага хуліганства. «Прайшло тры гадзіны пасля затрымання, але пратакол яшчэ не паказвалі», - паведаміла Таццяна.

«Гэта была абсалютна апалітычная акцыя, гэта быў мастацкі перформанс. Валанцёры складалі рознакаляровыя кубікі і пірамідкі. Калі на плошчы Незалежнасці ўсё прайшло мірна, да нас толькі падышлі міліцыянты, спыталі, што гэта такое, і ніяк не перашкаджалі пасля тлумачэнняў, то на Кастрычніцкай плошчы адразу прыехаў аўтобус са спецназам, усіх забралі і адвезлі ў РУУС», - распавяла Таццяна Гаўрыльчык.

Як расказаў Міхаіл Гулін, спачатку міліцыя паводзіла сябе даволі мірна. Аднак калі затрыманыя адмовіліся здаваць адбіткі пальцаў, супрацоўнікі міліцыі ўжылі сілу.

Канфіскаваны ў мастакоў рэквізіт. Цэнтральны РУУС

Фота Таццяны Гаўрыльчык

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках