2 траўня 2024, Чацвер, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Некалькі вуліц Менска засталіся без электрычнасці

3
Некалькі вуліц Менска засталіся без электрычнасці

У выніку адключэння фідэраў на падстанцыі «Падлесная» былі часткова абясточаны некалькі жылых дамоў у Першамайскім раёне.

Аб адсутнасці электрычнасці ў некаторых раёнах Менска TUT.BY паведамілі чытачы.

Інфармацыю аб адключэнні электразабеспячэння на шэрагу вуліц сталіцы пацвердзіў памочнік кіраўніка Менгарупраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі: «У выніку адключэння фідэраў на падстанцыі «Падлесная» па вуліцы Акадэмічнай,24 былі часткова абясточаны некалькі жылых дамоў у Першамайскім раёне: па вул.Філімонава, вул.Макаёнка, вул.Парніковая, вул.Казлова, у Савецкім раёне па вул.Платонава, вул.Смалячкова, вул.Чырвоназорная, пер.Горны; у Партызанскім раёне па вуліцах Даўгабродская, Мендзялеева, Уральская, Сталетава і Баграціёна».

Па гэтай жа прычыне без электрычнасці засталіся корпусы траўматалогіі, акушэрства, неўралогіі 6-га гарадскога клінічнага шпіталя.

Дэмбоўскі адзначыў, што ўмяшання МНС не спатрэбілася: «У дадзеных карпусах спрацаваў АВР, і на функцыянаванне гэтага аб'екта адключэнне не паўплывала».

У 14.15 электразабеспячэнне спажыўцоў было адноўлена аварыйнымі брыгадамі энергетыкаў. Аднак прычыны непаладак на падстанцыі яшчэ высвятляюцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках