30 красавiка 2024, aўторак, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянера абшукалі на беларуска-украінскай мяжы

Апазіцыянера абшукалі на беларуска-украінскай мяжы

14 кастрычніка на памежнай чыгуначнай станцыі «Церуха» з цягніка Чарнігаў - Гомель быў зняты сябра партыі «Справядлівы свет» Уладзімір Сякерка.

«Цягнік затрымалі на 20 хвілін - памежнікі не маглі мне растлумачыць, чаму мяне высаджваюць з вагона. Нарэшце начальнік змены, старэйшы лейтэнант Алеся Цыганкова заявіла, што нібыта ёсць прэтэнзіі да майго пашпарту, хоць з гэтым пашпартам я ўжо пяць гадоў езджу за мяжу, у тым ліку і ў краіны Еўразвяза», - распавёў Уладзімір Сякерка «Радыё Свабода».

На пункце пропуску «Церуха» мытнікі правялі асабісты агляд апазіцыйнага палітыка.

Пазней памежнікі склалі акт, у якім адзначылі прычыну затрымкі цягніка: «Высадка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які праходзіць па спісе базы дадзеных».

Правяралі Сякерку да 2 гадзін ночы. Ніякіх прэтэнзій да яго пашпарта ў памежнікаў больш не было, і, у рэшце рэшт, яны пасадзілі Уладзіміра на цягнік Кіеў - Менск, якім ён і дабраўся да Гомеля ў 4 гадзіны раніцы.

Па словах Сякеркі, у верасні беларускія памежнікі высадзілі яго на станцыі Гудагай, калі ён вяртаўся ў Беларусь з Вільні. Палітык мае намер высветліць, хто, калі і на якой падставе ўнёс яго ў таемны «спіс базы дадзеных».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках